Клуб Любителей Аудиокниг
 
КАТАЛОГ АУДИОКНИГ
Исполнители
Авторы
Рецензии
Название
Список исполнителей на букву:
Поиск исполнителей:
НАЙТИ!
Список рецензий на букву:
Поиск рецензий:
НАЙТИ!
Список авторов на букву:
Поиск авторов:
НАЙТИ!
Список аудиокниг на букву:
Поиск аудиокниг:
НАЙТИ!





Хотите подписаться на наши обновления?


Клуб в социальных сетях:
Клуб любителей Аудиокниг - Твиттер  Клуб на ФейсБук  Клуб любителей Аудиокниг - наш канал на YouTube  Канал Клуба Любителей Аудиокниг в Телеграм




Информация об аудиокниге

Автор:
Заголовок:
Исполнители:
Купала Янка - Вершы, Паэмы

user posted image
Аўтар: Купала Янка
Назва: Вершы, Паэмы
Выканаўца: Шушкевіч Валер
Жанр: вершы, паэмы
Выдавецтва: BelTonMedia
Год выдання: 2008
Якасць запісу: mp3, 256 kbps, 44 kHz, Stereo
Памер: 400 MB
Працягласць: 03:38:05

Апісанне:
Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) (7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па старым стылі) — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя.

Змест:вырезано
вырезано
user posted image



Купала Янка - Яна і я (паэма)

user posted image
Аўтар: Купала Янка
Назва: Яна і я
Выканаўца: артыст Аляксандр Ждановіч
Рэжысёр: Зінаіда Паўлоўская
Гукарэжысёр: Ларыса Гаршунова
Год запісу: 1996
Жанр: паэма
Выдавецтва: запіс з эфіру беларускага радыё
Якасць запісу: mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 28.4 MB
Працягласць: 00:30:10

Апісанне:
Гэты твор крытыка справядліва называе "паэмай-ідыліяй", пастаральным раманам, вытрыманым у духу букалічнай традыцыі, якая ў сусветнай літаратуры ўзыходзіць ажно да антычнасці, а яшчэ - самай сонечнай і язычніцкай з купалаўскіх паэм.
Як і адвечная песня, паэма "Яна і я" пабудавана, здавалася б, на звычайным матэрыяле. Яе змест складае каляндарнае кола сялянскіх заняткаў, рэдкіх святаў, бясконцых будняў і клопатаў. Купала напісаў гэты твор плённым для яго летам 1913 года. Напачатку рукапіс меў падзагаловак - "Песня зямлі і жыцця", аднак потым патрэба ў тлумачэнні адпала, таму што карціны, намаляваныя тут, гавораць самі за сябе. Аўтар далікатна і тонка даносіць паэзію земляробчай працы, дзе чалавек застаецца адзін на адзін з прыродай і зямлёю. У жыцці, запоўненым штодзённай працай, прылады працы, прадметы штодзённага ўжытку, побыту набываюць надзвычай вялікае значэнне.
Варта падкрэсліць, што гэтай адмасферай паэтызацыі ўтылітарнага купалава паэма вельмі блізка да "Новай зямлі" Якуба Коласа. І яшчэ: хоць героі паэмы прыўзняты над канкрэтным асяроддзем, з якога яны паходзяць, аднак жа па спосабу жыцця, характару, звычаях яны - сяляне. Не маюць яны раскошаў і залішняга дастатку, і гэта тым больш падкрэслівае іх багаты духоўны свет, тое лепшае, што было ў нашых продкаў, што сталася нашым спадчынным.
Паэма "Яна і я" раскрывае паэтычны свет зямнога існавання чалавека, яго радасць як гаспадара зямлі і працаўніка на ёй. Будзённае і звычайнае Купалам-рамантыкам сапраўды як бы ўзнята на п'едэстал вечнасці, пададзена, вялікасна. Заручыны Яго і Яе - найвялікшы цуд жыцця, яго асновы. Іскрыстым пачуццём кахання, пляскам іх узаемнага шчасця як бы асветлены ўсе тыя прадметы і рэчы, да якіх дакранаюцца Ён і Яна. Мядовы месяц заручаных расцягваецца ад ранняй вясны да лета. Адсюль усе праявы іх сумеснага жыцця за гэты час, захады па гаспадарцы, змены ў прыродзе, якія спадарожнічаюць іх гаспадаранню, набываюць такое вялікае, бадай сімвалічнае значэнне.
І ўсё ж паэма "Яна і я" - гэта найперш твор, які можна назваць гімнам каханню, светлым і пранізлівым адначас. Абагаўленне каханай жанчыны, якая сваёй прысутнасцю стварае шчаслівы свет абодвух, Яго і Яе. Думкі і паводзіны герояў выяўляюць глыбокае ўнутранае высакародства, у іх вобліку спалучаецца чыстае хараство і высокая маральнасць. Дарэчы, Яна чымсьці нагадвае Яраслаўну са "Слова аб палку Ігаравым", цудоўнага твора даўняй усходнеславянскай літаратуры, які Купала, між іншым, пераклаў на беларускую мову.
А яшчэ, калі ўзгадаць пра сімвалісцкія матывы ў творчасці народнага песняра, то можна сказаць і пра тое, што вобраз Яе з паэмы Янкі Купалы "Яна і я" сімвалічна пераўтвараецца ў постаць маладой Беларусі.
вырезано
forumПодробнее на форуме



О клубе :: Ресурсы :: Правообладателям :: Обратная связь :: ЧаВо :: Полезно :: Форум

Анклавы Клуба в социальных сетях:
Клуб любителей Аудиокниг - Твиттер  Клуб на ФейсБук  Клуб любителей Аудиокниг - наш канал на YouTube  Канал Клуба Любителей Аудиокниг в Телеграм  
подписаться на почтовую рассылку
abook-club.ru 2004-2021
Дизайн: yuriy12, Alexxus, Верстка: gracer, Поддержка каталога: vTinka & co
Администрирование сервиса: nicksu, Выборочная корректура: smb46
Программирование: Виталий Ляпота (a.k.a. Vitalik)