Клуб Любителей Аудиокниг
 
КАТАЛОГ АУДИОКНИГ
Исполнители
Авторы
Рецензии
Название
Список исполнителей на букву:
Поиск исполнителей:
НАЙТИ!
Список рецензий на букву:
Поиск рецензий:
НАЙТИ!
Список авторов на букву:
Поиск авторов:
НАЙТИ!
Список аудиокниг на букву:
Поиск аудиокниг:
НАЙТИ!





Хотите подписаться на наши обновления?


Клуб в социальных сетях:
официальный паблик  Клуба любителей аудиокниг вКонтакте  Клуб любителей Аудиокниг - Твиттер  Клуб на ФейсБук  Клуб любителей Аудиокниг - наш канал на YouTube  Канал Клуба Любителей Аудиокниг в Телеграм




Информация об аудиокниге

Заголовок:
Уладзімір Караткевіч
user posted image
Мастацкім летапісам беларускай гісторыі справядліва называюць спадчыну пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Усе яго творы - гэта жаданне вялікага таленту давесці свайму чытачу пра тыя лепшыя традыцыі, якія захаваў наш народ на працягу гістарычных стагоддзяў. Тэма любові да Бацькаўшчыны - адна з галоўных у творчасці пісьменніка. Яго мастацкае слова настолькі трывала ўвайшло ў беларускае прыгожае пісьменства, што натуральна гаварыць сёння і пра яго традыцыю, і пра сучаснасць. Усім лепшым, што створана гэтым аўтарам, магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура. У яго асобе мы займелі заснавальніка беларускай гістарычнай раманістыкі, цудоўнага паэта-філосафа, яркага самабытнага публіцыста, драматурга, эссэіста. Караткевіч - адзін з самых вядомых і запатрабаваных беларускіх пісьменнікаў. Прызнаны ён і за межамі Беларусі. Яго творы перакладзены на рускую, польскую, украінскую, славацкую, нямецкую ды іншыя мовы свету.
"Прыйдуць іншыя пісьменнікі - такога ж, як Уладзімір Караткевіч, ня будзе",- сцвярждаюць даследчыкі творчасці пісьменніка. Сапраўды, народжаны ў самую шэрую і самотную пару года, позняй восенню, паэт сказаў сваю несамотнае слова пра Беларусь, якая мроілася яму "Зямлёй пад белымі крыламі". Вышыню яе лёсу ён пакінуў нам, каб мы яе любілі, бераглі.

Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Лясная гісторыя
Выканаўца: народны артыст Беларусі Гарбук Генадзь
Рэжысёр: Рэната Патака
Гукарэжысёр: Людміла Латушкіна
Рэдактар: Маргарыта Прохар
Жанр: аповесьць
Год выдання: 2004
Якасць запісу mp3, 320 kbps, 44 kHz, Stereo
Памер: 137 MB
Працягласць: 01:00:00

Апісанне:
Машынапіс захоўваецца ў ЦДАМЛіМ РБ, ф. 42, воп. 1, спр. 184, с. 83 - 103, сярод неапублікаваных матэрыялаў часопіса "Полымя" за 1958 год. На апошняй, рукапіснай старонцы, памета: Масква, 23.ХІ.58 г.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася.
Упершыню ў кнізе: Уладзімір Караткевіч. Творы: Проза. Драматургія. Публіцыстыка. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1996.
вырезано
user posted image


Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Краіна Цыганія (радыёпастаноўка паводле твора)
Выканаўцы: народны артыст СССР і Беларусі Віктар Тарасаў, народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч, заслужаны артыст Беларусі Барыс Барысёнак, артыстка Маргарыта Громава
Аўтар інсцэніроўкі: Аляксандр Уладамірскі
Рэжысёр: Соф'я Гурыч
Гукарэжысёр: Людміла Латушкіна
Год запісу: 1979
Якасць запісу mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 27,2 MB
Працягласць: 00:28:55

Апісанне:
...Паводле дзіўнага супадзеньня 26 лістапада 1855 году ня стала Адама Міцкевіча, а 26 лістапада 1930-га году нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч.
Пісьменьнік, які аказаў надзвычай моцны ўплыў на фармаваньне нацыянальнай сьвядомасьці не аднаго пакаленьня беларусаў.
Ліцьвін Адам Міцкевіч прыдумаў краіну, населеную шляхетнымі людзьмі, на ўзор якой палякі й будавалі Польшчу. А ў Беларусі, што была створаная ў літаратурнай прасторы, жылі толькі прыгнечаныя й забітыя сяляне. Пакуль не зьявіўся Ўладзімер Караткевіч, які зусім іначай апісваў рэчаіснасьць.
Літаратуразнаўца Ўсевалад Рагойша: "Мне падабалася, як яна апісвалася. Падабаўся караткевічаўскі квяцісты стыль у апісаньні незвычайных праяваў звычайных рэчаў. Напрыклад, краіна Цыганія... Гэта былі тыя самыя цыганы, што і ў эўрапейскіх пісьменьнікаў, але гэта былі нашы беларускія цыганы. Жыцьцё ў Караткевіча выступала карнавалам. Да зьяўленьня Караткевіча, беларускія чытачы былі ўпэўненыя, што цікавыя дэтэктывы могуць быць напісаныя толькі замежнымі аўтарамі. Караткевіч стаўся сапраўдным адкрыцьцём. Неўтаймоўная рамантызацыя, адкіданьне аўтарытэтаў, гульня з чытачом, адвольнае тасаваньне гістарычнае праўды й няпраўды, летапісаў і выдумак, плётак і хронік... Усё гэта Караткевіч".
вырезано
Не сумяшчальна з торэнтам, бо там проста апканверт з тых жа характарыстык запісу. Гэты запіс - мой уласны.


Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Калядная рапсодыя (радыёспектакль паводле аднайменнага апавядання)
Аўтар інсцэніроўкі для радыё: Валерый Шушкевіч
Рэжысёр: Валянціна Кернажыцкая
Кампазітар: Алег Залётнеў
Гукарэжысёр: Людміла Латушкіна
Рэдактар: Галіна Шаблінская
Ролі выконвалі: народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты Беларусі Галіна Бальчэўская і Анатоль Жук, артысты Валерый Шушкевіч, Таццяна Жахоўская, Сяргей Навуменка, Аляксандр Курловіч
Год запісу: 1995
Якасць запісу mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 43,7 MB
Працягласць: 00:46:24

Апісанне:
У апавяданні "Калядная рапсодыя", якое было напісана ў 1973 годзе, пісьменнік паказаў драматызм і нерэалізаванасць чалавечай асобы, вырванай са зваклага ёй асяродку, закрануў праблемы лёсу народнага мастацтва, раскрыў інтымныя перажыванні маладых людзей. Галоўны герой твора, інжынер Мікола Ласевіч, яшчэ ў студэнцкія гады зразумеў, што памыліўся ў выбары прафесіі. Ягонае прызванне - музыка, народныя песні. І каб хаць часткова кампенсаваць тое, што яму прызначалася лёсам, ён свой вольны час аддае збіранню палескіх народных песень.
вырезано


Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Сіняя-сіняя (радыёспектакль паводле аднайменнага апавядання)
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр: Аляксандр Вавілаў
Гукарэжысёр: Аляксандр Гіль
Рэдактар: Мікола Базарэвіч
Ролі выконваюць:
Ад аўтара - народны артыст Беларусі Юрый Сідараў
Пятрок - артыст Леанід Крук
Дзяўчынка Джаміля - артыстка Рэгіна Дамброўская
Год запісу: 1979
Якасць запісу mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 35,9 MB
Працягласць: 00:38:08

Апісанне:
З болем згадвае ў апавяданні "Сіняя-сіняя" родную пакінутую зямлю Пятрок Ясюкевіч, былы ўдзельнік паўстання 1863 - 1864 гг. Глыбокім трагедыйна-філасофскім зместам, роздумам пра сваю радзіму і яе лёс у кантэксце грамадскіх і сацыяльных катаклізмаў, што адбываліся на зямлі, напоўнены і Петраковы думкі, якія аднойчы ўзніклі ў яго каля егіпецкіх пірамід: "Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл".

Праз усмешку сфінкса, які шмат перажыў і шмат пабачыў на сваім вяку, вартымі жалю і марнымі здаліся Петраку высілкі людзей нешта змяніць у жыцці. І тым не менш, як выклік сфінксу ў героі абуджаецца прага жыць і захаваць для будучыні кволую дзяўчынку, што вярнула яму радзіму, якую нельга страціць і да якой трэба вярнуцца, каб прадоўжыць пачатую справу.
вырезано
З торэнтам не сумяшчальна, запіс мой уласны


Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Званы Віцебска (Радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа)
Выканаўцы: народны артыст СССР Фёдар Шмакаў, народны артыст Беларусі Уладзімір Куляшоў, заслужаныя артысты Беларусі Алесь Лабанок, Валянціна Петрачкова, Людміла Пісарава, артыст Пятро Ламан
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вылерый Мазынскі
Год запісу: 1979
Якасць запісу mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 96,1 MB
Працягласць: 01:42:00

Апісанне:
П'еса "Званы Віцебска" прасякнута думкай пра няскоранасьць і неўміручасьць народа.
вырезано


Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Каўчэг
Выканаўца: артыстка Галіна Кухальская
Якасць запісу mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 27,1 MB
Працягласць: 00:28:47
вырезано


Аўтар: Караткевіч Уладзімір
Назва: Кніганошы
Выканаўца: артыстка Маргарыта Захарыя
Якасць запісу mp3, 128 kbps, 44 kHz, Mono
Памер: 27,7 MB
Працягласць: 00:29:27
вырезано
forumПодробнее на форуме



О клубе :: Ресурсы :: Правообладателям :: Обратная связь :: ЧаВо :: Полезно :: Форум

Анклавы Клуба в социальных сетях:
официальный паблик  Клуба любителей аудиокниг вКонтакте  Клуб любителей Аудиокниг - Твиттер  Клуб на ФейсБук  Клуб любителей Аудиокниг - наш канал на YouTube  Канал Клуба Любителей Аудиокниг в Телеграм  
подписаться на почтовую рассылку
abook-club.ru 2004-2018
Дизайн: yuriy12, Alexxus, Верстка: gracer, Поддержка каталога: vTinka & co
Администрирование сервиса: nicksu, Выборочная корректура: smb46
Программирование: Виталий Ляпота (a.k.a. Vitalik)